Жавароначкі, прыляціце,
Цёпла лецейка прынясіце!
Чараўніца да нас завітала, усё ажыло, усё заспявала. Канечне, гэта вясна.
22 сакавіка адзначаецца народнае свята Саракі. Ведаюць народныя традыцыі і выхаванцы дашкольнай групы 6. У гэты дзень яны яшчэ больш даведаліся пра гісторыю свята, сустракалі вясну, частаваліся смачным печывам, гулялі ў веснавыя народныя гульні. Вельмі добра, што нашы хлопчыкі і дзяўчынкі помняць традыцыі свайго народа.
разгарнуць » / « згарнуць